Яны звязалі гэта з падзеннем коштаў на нафту і з санкцыямі супраць Расеі.

Большая частка расейцаў - 80% - адчулі зніжэнне ўзроўню жыцця, рост коштаў і ў цэлым пагаршэнне эканамічнага становішча краіны, піша РБК. Паводле апытання Левада-Цэнтра, жыхары Расіі звязалі гэтыя фактары з падзеннем коштаў на нафту, з санкцыямі супраць Расіі, далучэннем Крыма і карупцыяй

Паводле апытання, не заўважылі праблем у эканоміцы Расіі толькі 14% удзельнікаў апытання. Не змаглі з адказам 5%.

Асноўнымі прычынамі задушвання эканамічнай сітуацыі апытаныя назвалі падзенне коштаў на нафту (45%), санкцыі Захаду супраць Расеі (33%) і выдаткі, якія з'явіліся пасля далучэння Крыма да Расіі (30%). Яшчэ 26% назвалі прычынамі карупцыю ў органах дзяржаўнай улады, асаблівасці расійскай эканомікі, у тым ліку тэхнічную адсталасць і захаванне савецкай галіновай структуры.